Государственное учреждение образования "Детский сад № 24 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Детский сад № 24 г. Борисова"

телефон: 77 47 68
222120, г. Борисов, ул. Урицкого, 29

Скарбонка роднага слова

22.10.2026
Скарбонка роднага слова

Прайшла чарговая штотыднёвая акцыя


           У нашым дзіцячым садзе прайшла цікавая і пазнавальная акцыя, галоўная мэта якой — далучэнне дашкольнікаў да беларускай мовы, выхаванне павагі да нацыянальных традыцый і ўзбагачэнне слоўнікага запасу дзяцей.

            Другая малодшая група засвойвала слова «матуля». Праведзена гутарка «Матуля — самая родная»: дзецям расказвалі, як мама клапоціцца пра іх і што яны робяць разам. Гулялі ў гульню «Знайдзі маму для маляняці», стваралі «Букет для матулі» з пластылінам.

            Сярэдняя група знаёмілася са словамі «бацькі» і «сваякі». Прайшла гутарка «Мая сям’я і сваякі», дзеці ўжывалі новыя словы, гулялі ў гульню з мячом «Скажы па-беларуску» і раскрашвалі малюнкі сваіх бацькоў.

          Старшая група вывучала словы «продкі», «нашчадкі», «радавод». Была праведзена гутарка «Ад продкаў да нашчадкаў», у ходзе якой дзеці разважалі пра сямейныя сувязі і паходжанне свайго роду. Затым гулялі ў гульню «Хто каму кім даводзіцца?», складалі радавод сям’і і выконвалі заданні ў рабочых сшытках.

        Акцыя прайшла арганізавана і цікава. Ва ўсіх групах выкарыстоўваліся гутаркі, гульні і творчыя заданні. Дзеці актыўна ўжывалі новыя беларускія словы, а выхавацелі адзначылі станоўчую дынаміку ў развіцці маўлення выхаванцаў.

Версия сайта для слабовидящих